ДЗЯЎЧАТЫ І ХХ ВЕК
  • Дзяўчаты i ХХ век Змяніў дзяўчат
    Дваццаты век –
    Не да навук ім,
    Не да школкі:
    У той вунь –
    Хлопцы ў галаве,
    У гэтай –
    Шпількі ды прыколкі.
  • У першую чаргу Гаварыла Стэла
    Каляжанцы Леры,
    Што ў яе адразу
    Аж тры кавалеры.
    – І ніяк рашыцца,
    Выбраць не магу:
    За каго лепш выйсці
    Ў першую чаргу?..
  • Яшчэ ўцякалi... Гутарыць мне з дзедам
    Давялося,
    Тэму з ім такую
    Адшукалі:
    – За дзяўчатамі
    Пабегаць мне прыйшлося!..
    Бо яны ў мае часы
    Яшчэ ўцякалі...
  • Сярод шаснаццацiгадовых У дыскатэцы
    “Маладосць”
    Спытала Светку
    Інка:
    – А хлопец
    У цябе ўжо ёсць?
    – Не, у мяне –
    Дзяўчынка…
  • Непадобны партрэт – Я знялася, –
    Рыта нам сказала,
    І пры тым
    Партрэт свой паказала...
    Не падобны
    Той партрэт да Рыты –
    На партрэце
    Рот яе закрыты!..